У клубе «Ля возера» выбралі майстра года

30 студзеня ў Музеі традыцыйнай культуры адбылося паседжанне народнага клуба майстроў і самадзейных мастакоў «Ля возера». Разам з сябрамі кіраўнік клуба Натальля Парахневіч падсумавала вынікі мінулага — 2019 года і паставіла планы на новы — 2020 год.

У мінулым годзе чальцы клуба прынялі ўдзел у мерапрыемствах раённага і рэспубліканскага ўзроўняў:  фестываль «Дубровенскія галасы», «Вішнёвы фэст», «Яблычны спас», «Дажынкі», «Славянскі базар», «Журавы і журавіны». Майстры бралі ўдзел у рознапланавых конкурсах, дзе станавіліся лаўрэатамі прызавых месцаў і паказалі высокі ўзровень валодання майстэрствам.

Клуб «Ля возера»

Па штогадовай традыцыі за высокі творчы ўзровень і актыўную працу сябры выбралі «Майстра года — 2019», ёй стала Ганна Жылевіч. 

Шэрагі клуба «Ля возера» папоўніліся і новымі сябрамі: імі сталі Марына Марозава і Базарэвіч Ганна. 

Новыя сябры клуба з кіраўніком Натальляй Парахневіч

Музеі Браслава ўдзячныя за плённае супрацоўніцтва, за папаўненне музейнага фонда і віншуюць майстроў і мастакоў з выдатнымі вынікамі 2019 года і зычаць творчага плёну ў 2020 -ым!


 

2020-01-31T10:12:47+00:00Январь 31st, 2020|