Музеі Браслава «зайгралі» у Полацку

31 студзеня ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва адбылося адкрыццё выставы «Музычныя інструменты Браслаўшчыны». 

Выстаўка  знаёміць з самымі вядомымі, а таксама найбольш цікавымі інструментамі XIX і XX стст. з фондаў Браслаўскага музея. На ёй прадстаўлена больш за 40 музычных інструментаў: струнныя і духавыя, ударныя і мембранныя, а таксама самагучальныя. Кожны прадмет мае сваю гісторыю і свае асаблівасці. Сярод экспанатаў — паляўнічая труба «берасцянка», мандаліна, калатушка, клякотка, пісколка, шумёлы і шмат іншага. 

Супрацоўнікі Музеяў Браслава Эла і Валерый Зінкевіч пабывалі на адкрыцці і правялі азнаямляльную экскурсію і майстар-клас для прысутных. Наведвальнікі адкрыцця пачулі гукі гусляў і дудачак, акунуліся ў атмасферу беларускай мелодыі.

 

Загадчыца Музея Аксана Козел распавядае пра выставу

Валерый Зінкевіч дэманструе мелодыю гусляў (ён жа і аўтар інструмента)

Майстар-клас

Наведвальнікі выставы

Памятнае фота

Выставу можна будзе наведаць у Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва да 10 мая 2020 года.

Аўтар фотаздымкаў Кірыл Смалякоў.

2020-02-04T16:57:57+00:00Февраль 4th, 2020|