Музей наведала тэлебачанне

6 лютага ў Музей традыцыйнай культуры завітала тэлебачанне. У межах падрыхтоўкі праграмы, яка была прысвечана нематэрыяльнай культурнай спадчыне, канал СТВ сустрэўся з майстрамі, што працягваюць унікальныя  традыцыі.

Мікалай Дзянісаў, Вера Шыкалава, Эла Зінкевіч і Аліна Выжыкоўская прадставілі рамёства, якія занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны — тэхніку спіральнага пляцення і стварэнне маляваных дываноў.


Майстрыцы Вера Шыкалава, Эла Зінкевіч, Аліна Выжыкоўская

 

 

Майстрыца Вера Шыкалава за працай Майстрыца Аліна Выжыкоўская за працай Майстар Мікалай Дзянісаў за працай

 

 

2020-02-11T12:34:45+00:00Февраль 11th, 2020|