Музейныя калекцыі2019-01-22T16:48:34+00:00

Музейныя калекцыі

       Музейныя калекцыі камплектуюцца рухомымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, якія навукова вывучаюцца, апрацоўваюцца, захоўваюцца ў мэтах развіцця культуры, навукі, ведаў аб прыродзе і навакольным асяроддзі, мастацтве, літаратуры, гісторыі і грамадстве.
Гісторыка-краязнаўчы музей у Браславе быў заснаваны ў 1982 годзе. Вялікую падборку гістарычна цікавых прадметаў перадаў, у той час, настаўнік гісторыі СШ №1 г. Браслава Юрый Гарэлік. Гэта элемент рыцарскага даспеха сярэднявечнага ваяра, вялікая калекцыя манет перыяду дынастыі Раманавых, статуэтка «ушэбці» часоў егіпецкіх фараонаў, узнагароды і дакументы ўдзельнікаў ВАв, кулямёт «Максім», ствалы агнястрэльнай зброі розных часоў, цікавыя этнаграфічныя прадметы, што склалі «касцяк» будучай экспазіцыі.

Экспазіцыя гісторыка-краязнаўчага музея

        З прыходам новага калектыву ў 1986 годзе пачалася актыўнасьць праца па стварэнні экспазіцыі. Велізарны матэрыял па праведзеных даследаваннях мясцовых гарадзішчаў і курганных пахаванняў за гады дзейнасці музейнага аб’яднання перадалі археолагі, супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН РБ. 

Пахавальны сасуд з курганнага могільніка.

        Зараз калекцыя археалогіі складае больш за 2 тыясячы экспанатаў. Сярод іх ёсць рэдкія знаходкі такія, як крыж-энкалпіён, шахматная фігурка вытачаная з косці, падвескі у выглядзе жывёл і птушак, якія датуюцца 10-13ст. На гарадзішчы Маскавічы былі  знойдзеныя абломкі касцей буйных жывёл з рунічнымі (скандынаўскімі) надпісамі, малюнкамі — рэчы ўнікальныя. Пры распрацоўцы пяшчанага кар’ера на Браслаўшчыне выпадкова быў знойдзены зуб маманта.

Шкляныя пацеркі ХІ-ХІІІ ст.

        Калекцыя манет ўяўляе шматлікія краіны свету, пачынаючы з сярэднявечча да сучаснасці, і складае каля 1500 адзінак. Адна з апошніх унікальных археалагічных знаходак — гэта лічыльны жэтон Тэодора Скумина-Тышкевіча / 1586г. ВКЛ /, які знойдзены на Замкавай гары. Прадмет служыў фішкай пры падліку грошай на лініях грашовых сум. Браслаў належыў у той час Скумінам-Тышкевічам.
       У калекцыі «Прадметы побыту» ёсць талісман-абярэг, які атрымоўвалі ў падарунак нованароджанныя ў габрэйскіх сем’ях.  Ён круглай формы, у выглядзе вялікай манеты і гравіроўкай з тэкстам «Тора гэта свяшчэнная кніга. Браслаў, люты. «
У фондах маецца унікальная падборка значкоў, сярод іх, толькі на тэму «ленініяна» колькасць складае 370 адзінак.
      Цікавая калекцыя марак, значная частка якіх датуецца першай паловай ХХ ст. і прадстаўляюць: Расійскую імперыю, першыя гады савецкай улады, Сярэднюю Літву, буржуазныя Латвію, Рэч Паспалітую.
        У фондах музея знаходзіцца арыгінал кнігі «Historia powiatu Braslawskiego» Вільня 1930г. У ёй змешчаны архіўныя звесткі па гісторыі Браслаўскага павета, старанна сабраныя гісторыкам О. Гедеманом.
      Сабраны велізарны матэрыял і выдадзены каталог аб жыцці і дзейнасці Станіслава Нарбута — мясцовага доктара, грамадскага дзеяча першай чвэрці ХХст. Таксама багатая падборка этнаграфічных прадметаў. Толькі калекцыя ручнікоў складае больш за 130 адзінак. Яны падпадзелены на канфессийные групы: стараверскія ручнікі вылучаюцца сваёй каларытнасцю, яскравасцю і багаццем узораў. Некаторыя з іх былі выкананыя яшчэ ў сярэдзіне ХІХ-га стагоддзя. Праваслаўныя і каталіцкія ручнікі выкананы ў тэхніцы шматнітавага ткацтва: першыя ўпрыгожваліся карункамі, другія — вышытымі манаграмамі. З калекцыі «Этнаграфія» можна вылучыць некалькі цікавых прадметаў зімовага віду транспарта. Маецца ўнікальная лодка-«Дубіца», падборка такарных станкоў, варштаты для дрэваапрацоўкі, кросны, якія пастаянна выкарыстоўваюцца для вырабу тканых рэчаў у Музеі традыцыйнай культуры.
Багая калекцыя музычных інструментаў. Сярод іх скрыпкі, баяны, акардыёны, якія былі выкананыя мясцовымі майстрамі-музыкамі. Нядаўна былі закуплены гуслі, якія выкананы майстрам па аўтэнтычнаму ўзору. Агульная колькасць музычных інструментаў складае 114 адзінак.
Калекцыя «Выяўленчае мастацтва» мае больш за тысячу музейных прадметаў і ўключае ў сябе жывапіс, скульптуру і графіку. Асноўную частку калекцыі жывапісу складаюць працы мясцовых мастакоў:
      — акварелерыст Т.Б. Баркоўскі (вучань Гумена Ф.Ф. члена саюза мастакоў СССР і Беларусі), які па-майстэрску перадае на паперы мясцовыя краявіды.
       — Я.А. Рыдзіка — мастак піша алеем пейзажы, так жа стварае карціны на гістарычную тэматыку часоў ВКЛ. Нядаўна ў музей паступіў цыкл яго карцін на тэму мясцовых легенд і паданняў, якія мастак сам сабраў і запісаў.

     Шырока вядомыя мастакі-графікі СССР і Рэспублікі Беларусь — Г.Г.Паплаўскі і Н.М. Паплаўская перадалі ў музей шматлікія карціны з мясцовымі краявідамі, з іх цыкл лінагравюры «Льны Браслаўшчыны».
Маецца калекцыя драўляных скульптур П.І. Зяляўскага — вядомага майстра-інсітніка ў Беларусі, за яго своеасаблівы стыль. Скульптурная кампазіцыя пад назвай «Новая эра» выканана на біблейскую тэматыку. Яна ўключае 24 скульптуры, максімальная вышыня некаторых складае 1.9 м.